Галоўная / Дзейнасць

Дзейнасць

Работа Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ажыццяўляецца ў форме пасяджэнняў, сумесных пасяджэнняў палат Парламента, парламенцкіх слуханняў, дзейнасцi пастаянных камісій, іншых органаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, дэпутацкіх груп, дэпутатаў у Палаце прадстаўнікоў і выбарчых акругах, членаў Савета Рэспублікі, а таксама ў iншых формах.

У мэтах каардынацыі законапраектнай работы, папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю палат Нацыянальнага сходу, утвараюцца Савет Палаты прадстаўнікоў і Прэзідыум Савета Рэспублікі.

Пасяджэнні палат Парламента, як правіла, з’яўляюцца адкрытымі. Палаты, калі гэтага патрабуюць інтарэсы дзяржавы, могуць прыняць рашэнне аб правядзенні закрытага пасяджэння.