Галоўная
/
Аб Савеце Рэспублiкi
/
Гiсторыя беларускага парламентарызму
Гісторыя беларускага парламентарызму
Інстытут парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь мае шматвяковую гісторыю, неаддзельную ад развіцця яе дзяржаўнасці. У Беларусі існавалі амаль усе віды і формы прадстаўнічай дэмакратыі, вядомыя ў Еўропе. Вытокі беларускага парламентарызму бяруць свой пачатак у Полацкім вечы, соймах Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Дзяржаўнай думе Расійскай імперыі. У савецкую эпоху народнае волевыяўленне ажыццяўлялася ў час правядзення ўсебеларускіх з'ездаў Саветаў і скліканняў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У жніўні 1991 года было абвешчана аб палітычнай і эканамічнай незалежнасці, і Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла статус канстытуцыйнага акта. Беларусь у гэты перыяд з'яўлялася парламенцкай рэспублікай. 15 сакавіка 1994 года была прынята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якой уводзіўся інстытут прэзідэнцтва. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады. У адпаведнасці са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь рэспубліканскім рэферэндумам 24 лістапада 1996 года, прадстаўнічым і заканадаўчым органам краіны з'яўляецца Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Парламент складаецца з дзвюх палат — Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.Храналогія
X — XI стагоддзя. | Племянныя народныя сходы на беларускіх землях пераўтворацца ў органы тэрытарыяльнага самакіравання — веча. |
XI — XII стагоддзя. | Найбольшую вядомасць і значнасць атрымлівае Полацкае веча, рашэнні якога абавязковыя для жыхароў усяго княства. |
XIII стагоддзе. | Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. |
XV стагоддзе. | Вылучэнне шляхты і мяшчан (гараджан) з масы мясцовага насельніцтва прывяло да з'яўлення саслоўна-прадстаўнічых органаў — соймаў. |
29 верасня 1529 года. | Увядзенне ў дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага. |
1566 год. | Прыняцце новай рэдакцыі Статута Вялікага княства Літоўскага. |
1569 год. | Аб'яднанне Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім у Рэч Паспалітую. |
1588 год. | Прынята новая рэдакцыя Статута Вялікага княства Літоўскага, якая замацоўвае заканадаўчую ўладу за соймам, выканаўчую — за Вялікім князем і радай, судовая — за вялікакняскім і галоўным суддзей, а таксама за мясцовымі суддзямі. |
1840 год. | На беларускіх землях спынена дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага і ўведзена расійскае заканадаўства. |
1906 — 1917 гады. | Прадстаўнікі беларускіх губерняў ўдзельнічаюць у выбарах і рабоце Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі. |
3 лютага 1919 года. | У Мінску праходзіць I Усебеларускі з'езд Саветаў. |
1920 — 1937 гады. | Праведзена адзінаццаць усебеларускіх з'ездаў Саветаў (два пазачарговых). |
1937 год. | Прынята новая Канстытуцыя БССР, у адпаведнасці з якой Усебеларускі з'езд Саветаў заменены аднапалатным парламентам — Вярхоўным Саветам БССР. |
26 чэрвеня 1938 года. | Адбыліся першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР. |
1978 год. | Пазачарговая дзевятая сесія Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання прыняла новую Канстытуцыю БССР. |
27 ліпеня 1990 года. | Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. |
13 чэрвеня 1991 года. | Прыняты Закон «Аб народным галасаванні (рэферэндуме) у Рэспубліцы Беларусь». |
15 сакавіка 1994 года. | Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь прынята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якой уведзены інстытут прэзідэнцтва. |
24 лістапада 1996 года. | Адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць стварэнне двухпалатнага парламента — Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, які складаецца з Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. |
13 студзеня 1997 года. | Адкрыцце першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання. |
19 снежня 2000 года. | Адкрыцце першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання. |
15 лістапада 2004 года. | Адкрыцце першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання. |
31 кастрычніка 2008 года. | Адкрыцце першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвертага склікання. |
19 кастрычніка 2012 года. | Адкрыцце першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. |
12 кастрычніка 2016 года. | Адкрыцце першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. |
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання
ПАРЛАМЕНТ - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь шостага склікання