Міжнародная дзейнасць
Нараўне з заканадаўчай дзейнасцю адным з найважнейшых напрамкаў работы Парламента з’яўляецца супрацоўніцтва з парламентамі замежных дзяржаў, міжнароднымі парламенцкімі і іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Парламенцкая дыпламатыя –– эфектыўны інструмент рэалізацыі інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, вясомы фактар забеспячэння суверэнітэту дзяржавы.
Для ўзаемадзеяння з парламентамі замежных дзяржаў і міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі палатамі Нацыянальнага сходу з ліку дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі фарміруюцца пастаянна дзеючыя дэлегацыі і рабочыя групы. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі таксама дэлегіруюцца адпаведна Палатай прадстаўнікоў (Саветам Палаты прадстаўнiкоў), Саветам Рэспублікі (Прэзідыумам Савета Рэспублікі) у склад аб’яднаных пастаянна дзеючых дэлегацый i рабочых груп Нацыянальнага сходу, якія прадстаўляюць Нацыянальны сход пры ажыццяўленні двухбаковых або шматбаковых парламенцкiх кантактаў або ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях.