Галоўная / Структура i склад / Члены Савета Рэспублiкi

Акуловіч Ірына Барысаўна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Магілёўскай вобласці

Адрас і службовы тэлефон:

212030, г. Магілёў,
вул. Першамайская, д. 83
8-0222-31-00-33

Біяграфія

Нарадзілася 20 кастрычніка 1974 года ў горадзе Магілёве.

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова.

Працавала членам кааператыва «Флагман» (г. Магілёў), кантралёрам малога прадпрыемства «Магілёўскі завод бытавых вырабаў», музычным кіраўніком ясляў-сада № 46 г. Магілёва, настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 21 г. Магілёва, рэдактарам, старшым рэдактарам студыі тэлебачання, старшым рэдактарам аддзела інфармацыі студыі тэлебачання Магілёўскага абласнога тэлерадыёаб’яднання, уласным карэспандэнтам карэспандэнцкага пункта (г. Магілёў) Агенцтва тэлевізійных навін Першага нацыянальнага канала Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск), карэспандэнтам уласным першай катэгорыі карэспандэнцкага пункта

(г. Магілёў) Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск), загадчыкам карэспандэнцкага пункта (г. Магілёў) Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск).

Дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Магілёў».

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Памочнікі
Усе сенатары
Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва
Магілёўская вобласць

Магілёўская вобласць — самы ўсходні рэгіён Беларусі — мяжуе з Расійскай Федэрацыяй. Працягласць рэгіёну з поўначы на поўдзень — 150 км, а з захаду на ўсход — болей чым 300 км. Плошча вобласці — 29,1 тыс. кв. км.

Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў

Брэсцкая вобласць

Брэсцкая вобласць з'яўляецца адной з шасці абласцей Рэспублікі Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе дзяржавы і займае тэрыторыю плошчай 32,7 тыс. квадратных кіламетраў. Колькасць насельніцтва – 1,388 млн чалавек, у Брэсце пражывае каля 300 тыс. чалавек.

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Віцебская вобласць

Віцебская вобласць — адзін з маляўнічых куткоў Еўропы. Па прыгажосці, унікальнасці фаўны і флоры, па багацці запаведных месцаў цяжка знайсці ёй роўных. Векавыя хвойныя лясы займаюць 60% усёй лесапакрытай тэрыторыі. Найбольш высокай лясістасцю адзначаюцца Расонскі, Полацкі, Лепельскі, Докшыцкі, Гарадоцкі раёны.

Віцебскі абласны Савет дэпутатаў

Гродзенская вобласць

Цэнтр вобласці — г. Гродна (насельніцтва — 309 тыс. чалавек). У складзе вобласці 17 раёнаў, 194 сельскіх Савета, 12 гарадоў, у тым ліку 6 абласнога падпарадкавання, 21 пасёлак гарадскога тыпу. Тут пражывае 11,7 % насельніцтва краіны.

Вобласць утворана 20 верасня 1944 года. Плошча яе складае 25,1 тыс. км, насельніцтва — 1 млн 184 тыс. чалавек.

Найбольшая працягласць з захаду на ўсход — 213 км, з поўначы на поўдзень — 247 км. Паверхня вобласці пераважна раўнінная, у цэнтральнай яе частцы знаходзіцца Нёманская нізіна. Маюцца марэнавыя ўзвышшы — Гродзенская, Ваўкавыская, Слонімская, Навагрудская і Ашмянская.

Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў

Гомельская вобласць

Гомельская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Беларусі і мяжуе з Бранскай вобласцю Расіі, а таксама з Кіеўскай, Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцямі Украіны.

Плошча тэрыторыі — 40,4 тыс. кв. км, што складае пятую частку тэрыторыі рэспублікі. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён і 4 раёна ў г. Гомелі, 17 гарадоў, 18 пасёлкаў гарадскога тыпу, 2608 сельскіх населеных пунктаў.

Гомельскі абласны Савет дэпутатаў

Мінск

Мінск — горад з амаль тысячагадовай гісторыяй, сталіца і самы буйны горад Рэспублікі Беларусь, месца афіцыйнага знаходжання міждзяржаўных органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мінск разбіты на 9 гарадскіх раёнаў. Горад мае свой статут, герб і гімн.

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў

Мінская вобласць

Мінская вобласць — цэнтральная, самая вялікая па тэрыторыі вобласць Рэспублікі Беларусь, мяжуе з усімі абласцямі рэспублікі. Плошча – 39,9 тыс. квадратных кіламетраў, найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень – 315 км, з захаду на усход – 240 км. Плошча вобласці (з Мінскам) складае 19,4% плошчы Беларусі.

Мінскі абласны Савет дэпутатаў

Назначаныя ўказам Прэзідэнта
Назначаныя ўказам Прэзідэнта

Брэст Віцебск Гомель Гродна Мінск Магілёў

Інтэрнэт-рэсурсы