Галоўная / Структура i склад / Члены Савета Рэспублiкi

Белуш Інэса Генадзьеўна

Біяграфія

Нарадзілася 1 чэрвеня 1960 года ў вёсцы Нянадавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна, сакратаром — загадчыкам аддзела моладзі, якая вучыцца, і піянераў, другім сакратаром, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Лідскага РК ЛКСМБ, кансультантам ідэалагічнай камісіі Лідскага райкама КПБ, настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна. Была інспектарам, галоўным спецыялістам, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама.

Старшыня Лідскага раённага Савета дэпутатаў.

Усе сенатары

Інтэрнэт-рэсурсы