Галоўная / Структура i склад / Члены Савета Рэспублiкi

Давыдзька Генадзь Браніслававіч

Біяграфія

Нарадзіўся 29 верасня 1955 года ў гарадскім пасёлку Сенна Віцебскай вобласці.

Скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў, Беларускую акадэмію мастацтваў.

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў артыстам Арэнбургскага абласнога драматычнага тэатра імя М.Горкага. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл быў артыстам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Працаваў артыстам, генеральным дырэктарам дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы» ў горадзе Мінску. Узначальваў Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь.

З’яўляўся старшынёй савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў», Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Усе сенатары

Інтэрнэт-рэсурсы