Галоўная / Структура i склад / Члены Савета Рэспублiкi

Кавалькова Аксана Міхайлаўна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Гомельскай вобласці

Адрас і службовы тэлефон:

247760, г. Мазыр,
бульвар Юнацтва, д. 113
8-0236-33-90-58

Біяграфія

Нарадзілася 12 лістапада 1969 года ў горадзе Мазыры Гомельскай вобласці.

Скончыла Мазырскае медыцынскае вучылішча, Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н.К.Крупскай, установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

Працавала медыцынскай сястрой гарадской стаматалагічнай паліклінікі, медыцынскай сястрой, старшай медыцынскай сястрой, выхавальнікам дзіцячага сада № 38 г. Мазыра, загадчыкам дашкольнай установы № 31 г. Мазыра.

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра».

Памочнікі
Усе сенатары
Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва
Магілёўская вобласць

Магілёўская вобласць — самы ўсходні рэгіён Беларусі — мяжуе з Расійскай Федэрацыяй. Працягласць рэгіёну з поўначы на поўдзень — 150 км, а з захаду на ўсход — болей чым 300 км. Плошча вобласці — 29,1 тыс. кв. км.

Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў

Брэсцкая вобласць

Брэсцкая вобласць з'яўляецца адной з шасці абласцей Рэспублікі Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе дзяржавы і займае тэрыторыю плошчай 32,7 тыс. квадратных кіламетраў. Колькасць насельніцтва – 1,388 млн чалавек, у Брэсце пражывае каля 300 тыс. чалавек.

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Віцебская вобласць

Віцебская вобласць — адзін з маляўнічых куткоў Еўропы. Па прыгажосці, унікальнасці фаўны і флоры, па багацці запаведных месцаў цяжка знайсці ёй роўных. Векавыя хвойныя лясы займаюць 60% усёй лесапакрытай тэрыторыі. Найбольш высокай лясістасцю адзначаюцца Расонскі, Полацкі, Лепельскі, Докшыцкі, Гарадоцкі раёны.

Віцебскі абласны Савет дэпутатаў

Гродзенская вобласць

Цэнтр вобласці — г. Гродна (насельніцтва — 309 тыс. чалавек). У складзе вобласці 17 раёнаў, 194 сельскіх Савета, 12 гарадоў, у тым ліку 6 абласнога падпарадкавання, 21 пасёлак гарадскога тыпу. Тут пражывае 11,7 % насельніцтва краіны.

Вобласць утворана 20 верасня 1944 года. Плошча яе складае 25,1 тыс. км, насельніцтва — 1 млн 184 тыс. чалавек.

Найбольшая працягласць з захаду на ўсход — 213 км, з поўначы на поўдзень — 247 км. Паверхня вобласці пераважна раўнінная, у цэнтральнай яе частцы знаходзіцца Нёманская нізіна. Маюцца марэнавыя ўзвышшы — Гродзенская, Ваўкавыская, Слонімская, Навагрудская і Ашмянская.

Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў

Гомельская вобласць

Гомельская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Беларусі і мяжуе з Бранскай вобласцю Расіі, а таксама з Кіеўскай, Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцямі Украіны.

Плошча тэрыторыі — 40,4 тыс. кв. км, што складае пятую частку тэрыторыі рэспублікі. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён і 4 раёна ў г. Гомелі, 17 гарадоў, 18 пасёлкаў гарадскога тыпу, 2608 сельскіх населеных пунктаў.

Гомельскі абласны Савет дэпутатаў

Мінск

Мінск — горад з амаль тысячагадовай гісторыяй, сталіца і самы буйны горад Рэспублікі Беларусь, месца афіцыйнага знаходжання міждзяржаўных органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мінск разбіты на 9 гарадскіх раёнаў. Горад мае свой статут, герб і гімн.

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў

Мінская вобласць

Мінская вобласць — цэнтральная, самая вялікая па тэрыторыі вобласць Рэспублікі Беларусь, мяжуе з усімі абласцямі рэспублікі. Плошча – 39,9 тыс. квадратных кіламетраў, найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень – 315 км, з захаду на усход – 240 км. Плошча вобласці (з Мінскам) складае 19,4% плошчы Беларусі.

Мінскі абласны Савет дэпутатаў

Назначаныя ўказам Прэзідэнта
Назначаныя ўказам Прэзідэнта

Брэст Віцебск Гомель Гродна Мінск Магілёў

Інтэрнэт-рэсурсы