Галоўная / Структура i склад / Члены Савета Рэспублiкi

Мартынаў Мікалай Васільевіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Віцебскай вобласці

Адрас і службовы тэлефон:

210033, г. Віцебск,
прасп. Фрунзе, д. 85
8-0212-55-58-54

Біяграфія

Нарадзіўся 1 жніўня 1957 года ў вёсцы Гудава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.

Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Працаваў памочнікам майстра па абслугоўванні круглапанчошнага абсталявання, намеснікам начальніка аддзела забеспячэння Віцебскай ордэна Леніна панчошна-трыкатажнай фабрыкі імя КІМ. Быў экспертам камерцыйнага аддзела сумеснага савецка-заходнегерманскага прадпрыемства «Белвест», дырэктарам МКП «ЛМ + МК», генеральным дырэктарам ПКФ «ЛМ + МК», генеральным дырэктарам сумеснага беларуска-германскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга — пятага скліканняў.

Быў дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.

Генеральны дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка».

Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», ордэнам «Садружнасць» (Савет Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), сярэбраным медалём «МПА СНД. 20 гадоў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Памочнікі
Усе сенатары
Тэрытарыяльнае прадстаўніцтва
Магілёўская вобласць

Магілёўская вобласць — самы ўсходні рэгіён Беларусі — мяжуе з Расійскай Федэрацыяй. Працягласць рэгіёну з поўначы на поўдзень — 150 км, а з захаду на ўсход — болей чым 300 км. Плошча вобласці — 29,1 тыс. кв. км.

Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў

Брэсцкая вобласць

Брэсцкая вобласць з'яўляецца адной з шасці абласцей Рэспублікі Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе дзяржавы і займае тэрыторыю плошчай 32,7 тыс. квадратных кіламетраў. Колькасць насельніцтва – 1,388 млн чалавек, у Брэсце пражывае каля 300 тыс. чалавек.

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў

Віцебская вобласць

Віцебская вобласць — адзін з маляўнічых куткоў Еўропы. Па прыгажосці, унікальнасці фаўны і флоры, па багацці запаведных месцаў цяжка знайсці ёй роўных. Векавыя хвойныя лясы займаюць 60% усёй лесапакрытай тэрыторыі. Найбольш высокай лясістасцю адзначаюцца Расонскі, Полацкі, Лепельскі, Докшыцкі, Гарадоцкі раёны.

Віцебскі абласны Савет дэпутатаў

Гродзенская вобласць

Цэнтр вобласці — г. Гродна (насельніцтва — 309 тыс. чалавек). У складзе вобласці 17 раёнаў, 194 сельскіх Савета, 12 гарадоў, у тым ліку 6 абласнога падпарадкавання, 21 пасёлак гарадскога тыпу. Тут пражывае 11,7 % насельніцтва краіны.

Вобласць утворана 20 верасня 1944 года. Плошча яе складае 25,1 тыс. км, насельніцтва — 1 млн 184 тыс. чалавек.

Найбольшая працягласць з захаду на ўсход — 213 км, з поўначы на поўдзень — 247 км. Паверхня вобласці пераважна раўнінная, у цэнтральнай яе частцы знаходзіцца Нёманская нізіна. Маюцца марэнавыя ўзвышшы — Гродзенская, Ваўкавыская, Слонімская, Навагрудская і Ашмянская.

Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў

Гомельская вобласць

Гомельская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Беларусі і мяжуе з Бранскай вобласцю Расіі, а таксама з Кіеўскай, Чарнігаўскай і Жытомірскай абласцямі Украіны.

Плошча тэрыторыі — 40,4 тыс. кв. км, што складае пятую частку тэрыторыі рэспублікі. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён і 4 раёна ў г. Гомелі, 17 гарадоў, 18 пасёлкаў гарадскога тыпу, 2608 сельскіх населеных пунктаў.

Гомельскі абласны Савет дэпутатаў

Мінск

Мінск — горад з амаль тысячагадовай гісторыяй, сталіца і самы буйны горад Рэспублікі Беларусь, месца афіцыйнага знаходжання міждзяржаўных органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мінск разбіты на 9 гарадскіх раёнаў. Горад мае свой статут, герб і гімн.

Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў

Мінская вобласць

Мінская вобласць — цэнтральная, самая вялікая па тэрыторыі вобласць Рэспублікі Беларусь, мяжуе з усімі абласцямі рэспублікі. Плошча – 39,9 тыс. квадратных кіламетраў, найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень – 315 км, з захаду на усход – 240 км. Плошча вобласці (з Мінскам) складае 19,4% плошчы Беларусі.

Мінскі абласны Савет дэпутатаў

Назначаныя ўказам Прэзідэнта
Назначаныя ўказам Прэзідэнта

Брэст Віцебск Гомель Гродна Мінск Магілёў

Інтэрнэт-рэсурсы