Галоўная / Структура i склад / Члены Савета Рэспублiкi

Пуціла Канстанцін Іванавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1961 года ў вёсцы Барысаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, прамысловая цеплаэнергетыка; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве.

Працоўную дзейнасць пачаў майстрам чыгуначнага водазабеспячэння станцыі Малашуйка Архангельскага аддзялення Паўночнай чыгункі Архангельскай вобласці. Служыў у радах Савецкай Арміі. Быў майстрам па рамонце хімводападрыхтоўкі, інжынерам па тэхнічным нарміраванні і навуковай арганізацыі працы вытворча-тэхнічнага аддзела Аршанскай ЦЭЦ Віцебскага вытворчага аб’яднання энергетыкі і электрыфікацыі «Віцебскэнерга», сакратаром камітэта камсамола чыгуначнага вузла Аршанскага гарадскога камітэта ЛКСМБ, галоўным механікам вагоннага дэпо станцыі Орша Беларускай чыгункі, інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела Аршанскай ЦЭЦ Віцебскага вытворчага аб’яднання энергетыкі і электрыфікацыі «Віцебскэнерга», намеснікам начальніка, начальнікам катлатурбіннага цэха, галоўным інжынерам, дырэктарам Аршанскай ЦЭЦ Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга», намеснікам генеральнага дырэктара па агульных пытаннях рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўэнерга».

Генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўэнерга».

Памочнікі
Усе сенатары

Інтэрнэт-рэсурсы