Рус Бел
Галоўная / Структура i склад / Члены Савета Рэспублiкi

Панцюхоў Уладзімір Іванавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 21 сакавіка 1952 года ў гарадскім пасёлку Шчыгры Курскай вобласці (Расійская Федэрацыя).

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Магілёўскага завода прылад першаснай перапрацоўкі інфармацыі. Выбіраўся сакратаром камітэта камсамола ўказанага завода. Працаваў інструктарам Магілёўскага абласнога Савета прафсаюза, інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Магілёўскага гаркама КПБ, другім, першым сакратаром Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, намеснікам старшыні — загадчыкам аддзела камісіі па рабоце з Саветамі, грамадска-палітычнымі арганізацыямі і рухамі Магілёўскага абкама КПБ, намеснікам старшыні па знешнеэканамічных сувязях кааператыва «Металіст», дырэктарам вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Полі-гран» (г. Магілёў), старшынёй Магілёўскага абласнога тэрытарыяльнага камітэта прадпрымальніцтва і інвестыцый Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь, кіраўніком спраў Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Быў дэпутатам, старшынёй Цэнтральнага раённага Савета дэпутатаў г. Магілёва, старшынёй пастаяннай камісіі па прамысловасці, гандлі і бытавым абслугоўванні Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны адзінаццаццю юбілейнымі медалямі, васьмю памятнымі і нагруднымі знакамі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў, трыма ганаровымі граматамі Магілёўскага аблвыканкама, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, ордэнам Пятра Вялікага II ступені Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Акадэмія праблем бяспекі, абароны і правапарадку», ордэнам «Садружнасць» Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Чавускага раёна».

Усе сенатары