Старавойтава Ірына Анатольеўна

Біяграфія

Нарадзілася 19 ліпеня 1974 года ў горадзе Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова, аспірантуру дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Працавала настаўнікам біялогіі сярэдняй школы № 31 г. Магілёва, выкладчыкам прыродазнаўчага цыкла Магілёўскага педагагічнага каледжа, загадчыкам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі г. Магілёва, старшым выкладчыкам кафедры педагогікі і пачатковага навучання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, загадчыкам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі інстытута развіцця адукацыі г. Магілёва, рэктарам установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».

Усе сенатары