18.01.2017

Дзе пачатак дэмакратыі

У многім магчымасць людзей самім фарміраваць органы ўлады на месцах стала адным з самых важкіх дасягненняў савецкай дзяржавы. Аднак пасля яна распалася, і ў адрас органаў мясцовага самакіравання пасыпалася шмат заўваг. Тым не менш яны засталіся. Якая роля іх сёння? Ці патрэбна аптымізацыя мясцовых Саветаў? Якім павінна быць іх узаемадзеянне з парламентарыямі? На гэтыя і іншыя пытанні «МС» адказаў Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Чалавек — галоўная задача

— Mіхаіл Уладзіміравіч, Прэзідэнт нашай краіны неаднойчы адзначаў, што Беларусь — гэта дзяржава для народа, а ўважлівае стаўленне да чалавека — галоўная задача і вертыкалі ўлады, і народных выбраннікаў на ўсіх узроўнях. На Ваш погляд, на што сёння ў першую чаргу павінны быць нацэлены дэпутаты? Што павінна з'яўляцца галоўным аб'ектам іх увагі?

— Павышэнне жыццёвага ўзроўню беларускіх грамадзян — гэта галоўная мэта дзяржаўнай палітыкі і наша стратэгічная задача, якая вызначаецца пяццю найважнейшымі складнікамі: паўнавартасная сям'я, здароўе, адукацыя, рэальныя даходы, камфортнасць жыцця. Менавіта праз іх прызму варта разглядаць усю нашу далейшую працу. У рэалізацыі гэтай задачы павінны быць актыўна задзейнічаны парламентарыі, органы мясцовага кіравання і самакіравання.

Працуючы ў рэгіёнах, члены Савета Рэспублікі надаюць асаблівую ўвагу тым праблемам і недапрацоўкам, якія тармозяць развіццё падведамасных тэрыторый і перашкаджаюць людзям жыць больш годна.

Новыя тэхналогіі, сучасныя вытворчасці — гэта добра, але за імі трэба бачыць чалавека, усё, што звязана з жыццём, побытам, культурай і дабрабытам нашых людзей.

Канструктыўнае супрацоўніцтва членаў Савета Рэспублікі з органамі прадстаўнічай улады ўсіх узроўняў, аблвыканкамамі дае магчымасць вырашаць шматлікія праблемы, якія выклікаюць негатыўны рэзананс у грамадстве, улічваць і выкарыстоўваць у заканатворчай дзейнасці парламентарыяў абагульненыя прапановы і пажаданні мясцовых Саветаў і дазваляе зрабіць працэс распрацоўкі і прыняцця законаў больш мабільным, узважаным і эфектыўным.

— Ці цалкам выкарыстоўваецца патэнцыял дзевятнаццаці тысяч дэпутатаў Саветаў дэпутатаў?

— Мясцовае самакіраванне — гэта не толькі інстытут публічнай улады, але і грамадскай самаарганізацыі. Сапраўды, праз мясцовы ўзровень улады пралягае самы кароткі і прамы шлях да вырашэння жыццёва важных праблем грамадзян. Акрамя таго, на мясцовым узроўні могуць найбольш поўна рэалізавацца прынцыпы «нізавой дэмакратыі», або, як яе яшчэ называюць, «дэмакратыі ўдзелу».

У сувязі з гэтым асаблівая ўвага да мясцовых Саветаў дэпутатаў, дэпутацкага корпуса з боку кіраўніка дзяржавы — гэта шчырае жаданне ператварыць іх у дзейсную сілу, накіраваную на вырашэнне пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва. У Саветах аб'яднана найбольш палітычна сталая і дасведчаная частка нашага насельніцтва. Праз Саветы дзясяткі тысяч грамадзян удзельнічаюць у кіраванні справамі дзяржавы і грамадства, гэта значыць — у ажыццяўленні рэальнай палітыкі. Дэпутаты з'яўляюцца злучальным звяном паміж уладай і народам — у гэтым вялікая адказнасць народных выбраннікаў перад грамадствам і дзяржавай.

Часам дэпутатаў крытыкуюць за тое, што яны недастаткова актыўныя, што пакуль далёка не заўсёды адчуваюцца іх роля і ўплыў пры вырашэнні праблем мясцовага жыцця, а прадастаўленыя заканадаўствам правы і паўнамоцтвы выкарыстоўваюцца вельмі нясмела. Шмат у чым гэта крытыка справядлівая. Дэпутаты, працуючы ў цесным кантакце з органамі выканаўчай улады на месцах, маглі б больш адчувальна ўплываць на кіраванне эканамічным і сацыяльным развіццём рэгіёнаў краіны, на больш эфектыўнае выкарыстанне ўнутраных матэрыяльных, працоўных, фінансавых, зямельных і іншых рэсурсаў.

Калі мы хочам, каб людзі праяўлялі самастойнасць і ініцыятыву, то трэба пачынаць з асветы.

Таму ў цяперашніх умовах нельга разглядаць дзейнасць мясцовых Саветаў дэпутатаў па сацыяльна-эканамічным развіцці тэрыторыі ў адрыве ад ідэалагічнай работы. У сувязі з гэтым варта ўзмацніць працу дэпутатаў мясцовых Саветаў з маладзёжнымі аб'яднаннямі, вучнёўскай і студэнцкай моладдзю па павышэнні ўзроўню палітычнай адукаванасці, маральнасці, іх сацыяльнай і грамадзянскай актыўнасці. Усё гэта павінна стаць дадатковым рэсурсам (інтэлектуальным, чалавечым) у вырашэнні актуальных праблем дабрабыту насельніцтва ў рэгіёнах.

Для развіцця ёсць рэзервы

— Падчас ІІІ Форуму рэгіёнаў, які адбыўся летам у Мінску, кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на важнасці ўдзелу мясцовага самакіравання ўсіх узроўняў у міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Наколькі актыўна падключыліся да гэтага рэгіёны?

— Правядзенне па ініцыятыве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі форумаў рэгіёнаў Беларусі і Расіі стала добрай традыцыяй. Ужо адбыліся тры такія форумы. У двух з іх прынялі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін. Форумы рэгіёнаў сталі сур'ёзнай пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу па розных напрамках супрацоўніцтва.

Сёння ў нас ёсць даручэнне прэзідэнтаў дзвюх краін Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна — шырэй выкарыстоўваць рэзервы рэгіянальнага супрацоўніцтва. Для выканання гэтага даручэння і рашэнняў трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Саветам Рэспублікі і Саветам Федэрацыі ўжо рэалізуецца шэраг мерапрыемстваў. Прынцыповымі пры гэтым з'яўляюцца некалькі навацый: гарманізацыя нарматыўных прававых актаў і правапрымяняльнай практыкі, прыярытэт эканамічнага супрацоўніцтва, уцягненне ў гэты працэс моладзі, а таксама апора на рэгіянальныя праекты і ініцыятывы.

У рамках рэалізацыі плана па актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне мясцовага самакіравання паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у жніўні 2016 года ў Магілёве адбыўся форум Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь і Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У яго ходзе абмяркоўваліся пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве. Неабходна адзначыць, што мерапрыемства прайшло з высокай выніковасцю і мела практычны характар і эканамічную накіраванасць. У ходзе форуму былі падпісаны шэраг пагадненняў аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве і планы мерапрыемстваў па рэалізацыі гэтых пагадненняў паміж рэгіёнамі Магілёўшчыны і Браншчыны.

Магілёўская і Бранская вобласці з'яўляюцца піянерамі ў арганізацыі рэгіянальнага ўзаемадзеяння на прынцыпова новых умовах, таму гэта мерапрыемства па праву можна лічыць Днём рэгіёна і пачаткам вялікай працы.

Абяцае быць эфектыўным узаемадзеянне Брэсцкай і Ленінградскай абласцей. Варта адзначыць, што і іншыя рэгіёны рэспублікі актыўна ўключыліся ў гэту работу.

У цяперашні час рыхтуецца чацвёрты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён пройдзе летам 2017 года ў Маскве і будзе прысвечаны пытанням інтэграцыйнага развіцця рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў сферы высокіх тэхналогій, інавацый і інфармацыйнага грамадства.

Удасканальваць тое, што маем

— Ці ёсць сёння неабходнасць у аптымізацыі сістэм прадстаўнічай улады, а менавіта яе нізавога ўзроўню?

— Пытанне рэфармавання сістэмы мясцовага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь дэталёва вывучалася ў Савеце Рэспублікі, вядучымі навукоўцамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і старшынямі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

У якасці пераўтварэнняў прапаноўвалася, у прыватнасці, перайсці на двухузроўневае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне (вобласць — раён), а таксама ліквідаваць сельскія Саветы і іх выканкамы, замяніўшы іх мясцовай адміністрацыяй. Было прынята рашэнне аб тым, што на сёння няма палітычных, сацыяльных і эканамічных перадумоў для змены сістэмы мясцовага самакіравання, якая склалася ў краіне. Дадзеная прапанова падтрымана кіраўніком дзяржавы.

Лічу, што сёння з улікам новых рэалій часу трэба развіваць і ўдасканальваць існуючую сістэму мясцовага самакіравання, прымаць усе неабходныя меры для актывізацыі работы і павышэння адказнасці мясцовых Саветаў за рашэнне больш шырокага кола сацыяльна-эканамічных пытанняў і надзённых праблем людзей.

— У 2007 годзе пры Савеце Рэспублікі быў створаны Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання — для каардынацыі дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў. Якімі Вам бачацца сёння першачарговыя задачы гэтага органа?

— Савет быў створаны як калегіяльны дарадчы орган для распрацоўкі прапаноў па далейшым удасканаленні дзейнасці органаў мясцовага самакіравання і арганізацыі ўзаемадзеяння паміж імі і органамі дзяржаўнага кіравання.

Задача, якая вырашалася праз утварэнне такой структуры, — забеспячэнне каардынацыі ўзаемадзеяння паміж Саветам Рэспублікі, органамі мясцовага самакіравання і органамі дзяржаўнага кіравання з мэтай дасягнення канкрэтных вынікаў шляхам вывучэння актуальных праблем у рэгіёнах, іх аналізу і абагульнення. Савет закліканы павысіць эфектыўнасць прымаемых кіраўніцкіх рашэнняў і выпрацаваць дзейсны механізм «зваротнай сувязі» з насельніцтвам, а таксама садзейнічаць органам прадстаўнічай улады ў вырашэнні праблем людзей. Работа Савета на працягу амаль 10 гадоў дазволіла павысіць даступнасць і аператыўнасць вырашэння шматлікіх рэгіянальных і тэрытарыяльных праблем.

Аднак з улікам новых стратэгічных задач па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, выразна абазначаных на пятым Усебеларускім народным сходзе, у работу Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання неабходна ўнесці адпаведныя карэктывы.

У цяперашні час Саветам Рэспублікі прапрацоўваюцца новыя падыходы да далейшага развіцця мясцовага самакіравання ў краіне.

Гэта работа накіравана на ўзмацненне ролі мясцовых Саветаў у вырашэнні праблем жыццезабеспячэння насельніцтва, на выпрацоўку механізмаў ініцыявання Саветамі прававога і арганізацыйнага вырашэння ўказаных пытанняў. У гэтых мэтах у Савеце Рэспублікі створана рабочая група пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Папкова Аляксандра Андрэевіча. Пасля аналізу становішча спраў у рэгіёнах і дзеючага заканадаўства будуць выяўлены «вузкія» месцы ў працы мясцовых органаў улады, а таксама патэнцыйныя магчымасці і рэсурсы мясцовага самакіравання, якія зараз не выкарыстоўваюцца, і пабудавана адпаведная дакладная сістэма работы мясцовых Саветаў дэпутатаў па перспектыўных напрамках устойлівага развіцця падведамаснай тэрыторыі.

З людзьмі — напрамую

— Наколькі, на Ваш погляд, мэтазгодна падключэнне заканадаўчай улады на месцах не толькі да ўвасаблення законаў у жыццё, але і да абмеркавання асабліва сацыяльна значных законапраектаў на этапе іх падрыхтоўкі?

— Неабходна адзначыць, што ў любым дэмакратычным грамадстве заканадаўчая дзейнасць ажыццяўляецца з улікам грамадскай думкі. Англійскі філосаф Джон Сцюарт Міль лічыў юрыдычныя законы «штучнымі сацыяльнымі ўмовамі», якія вызначаюцца нацыянальным характарам, думкамі, «адчуваннямі», норавамі народа.

У сувязі з гэтым важнымі складнікамі работы над законапраектам з'яўляюцца прагназаванне наступстваў прыняцця закона, а таксама вывучэнне адносін грамадскасці і суб'ектаў гаспадарання да яго палажэнняў. Для ўліку рэальных патрэб грамадства і суб'ектаў гаспадарання, больш даступнага і зразумелага выкладу нормаў, што рэгулююць пэўную сферу грамадскіх адносін, праекты законаў, якія знаходзяцца на разглядзе ў парламенце, павінны шырока абмяркоўвацца з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, працоўнымі калектывамі і насельніцтвам. Уключэнне грамадскай думкі ў практыку распрацоўкі і прыняцця законапраектаў, рэалізацыі прававых рашэнняў — адна з асноўных умоў павышэння аўтарытэту членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сярод насельніцтва, што стварае аб'ектыўную сітуацыю для росту прававой актыўнасці людзей, уцягвання іх у заканатворчую дзейнасць па фарміраванні закона са змястоўнага боку, а ў канчатковым выніку — стварэння дзейсных законаў.

Пры рабоце над праектам павінны быць задзейнічаны веды парламентарыяў, іх жыццёвы вопыт, інтуіцыя, а таксама пазіцыі і рэкамендацыі не толькі навукоўцаў-юрыстаў, экспертаў, але і мясцовых органаў улады, тых, хто ўвасабляе законы ў жыццё. Заканадаўцу неабходны дакладныя веды аб аб'ектыўных патрэбах грамадства.

Все интервью
Территориальное представительство
Могилевская область

Могилевская область – самый восточный регион Беларуси - граничит с Российской Федерацией. Протяженность региона с севера на юг - 150 км, а с запада на восток более чем 300 км. Площадь области 29,1 тыс. кв. км.

Могилевский областной Совет депутатов

Брестская область

Брестская область является одной из шести областей Республики Беларусь. Расположена на юго-западе государства и занимает территорию площадью 32,7 тыс. квадратных километров. Численность населения – 1,388 млн. человек, в Бресте проживает около 300 тыс. человек.

Брестский областной Совет депутатов

Витебская область

Витебская область — один из живописных уголков Европы. По красоте, уникальности фауны и флоры, по богатству заповедных мест трудно найти ей равных. Вековые хвойные леса занимают 60% всей лесопокрытой территории. Наиболее высокой лесистостью отличаются Россонский, Полоцкий, Лепельский, Докшицкий, Городокский районы.

Витебский областной Совет депутатов

Гродненская область

Центр области - г. Гродно (население 309 тыс. человек). В составе области 17 районов, 194 сельских Советов, 12 городов, в том числе 6 областного подчинения, 21 поселок городского типа. Здесь проживает 11,7% населения страны.

Область образована 20 сентября 1944 года. Площадь ее составляет 25,1 тыс. км., население 1 млн. 184 тыс. человек.

Наибольшая протяженность с запада на восток – 213 км, с севера на юг – 247 км. Поверхность области преимущественно равнинная, в центральной ее части находится Неманская низина. Имеются маренные возвышенности – Гродненская, Волковысская, Слонимская, Новогрудская и Ошмянская.

Гродненский областной Совет депутатов

Гомельская область

Гомельская область расположена на юго-востоке Беларуси и граничит с Брянской областью России, а также с Киевской, Черниговской и Житомирской областями Украины.

Площадь территории – 40,4 тыс. кв. километров, что составляет пятую часть территории республики. В состав области входит 21 район и 4 района в г. Гомеле, 17 городов, 18 поселков городского типа, 2608 сельских населенных пунктов.

Гомельский областной Совет депутатов

Минск

Минск – город с почти тысячелетней историей, столица и самый крупный город Республики Беларусь, место официального пребывания межгосударственных органов Содружества Независимых Государств. Минск разбит на 9 городских районов. Город имеет свой устав, герб и гимн.

Минский городской Совет депутатов

Минская область

Минская область – центральная, самая большая по территории область Республики Беларусь, граничит со всеми областями республики. Площадь – 39,9 тыс. квадратных километров, наибольшая протяженность с севера на юг – 315 км, с востока на запад – 240 км. Занимаемая площадь (с Минском) составляет 19,4% площади Беларуси.

Минский областной Совет депутатов

Назначенные Президентом Республики Беларусь
Назначенные Президентом Республики Беларусь

Брест Витебск Гомель Гроднo Минск Могилев
Интернет-ресурсы