16.03.2018

Падатковы кодэкс будзе сёлета скарэктаваны

Уладзімір Панцюхоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, ужо не першае скліканне сярод іншага займаецца аналізам заканадаўства ў гэтай галіне. На яго думку, эканамічны поспех краіны шмат у чым залежыць не толькі ад дзелавой ініцыятывы ўнутранага ці знешняга інвестара, але і ад таго, з якімі дакументамі і ўмовамі вядзення бізнесу яму давядзецца сутыкнуцца.

— Аснова работы сенатараў — паляпшэнне законаў. Як у гэтым кірунку складваецца работа камісіі, якую вы ўзначальваеце?

— Перакананы, што заканатворчая праца не церпіць мітусні, а патрабуе сур'ёзнай удумлівай работы, вывучэння велізарнай колькасці матэрыялаў. Хачу падкрэсліць, што асноўная работа камісіі сканцэнтравана на заканадаўчым забеспячэнні прыярытэтаў, якія былі ўхвалены на V Усебеларускім народным сходзе. Яны, мяркую, ва ўсіх на слыху — інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя і моладзь.

Перш за ўсё, наступіў час працаваць, працаваць па-сапраўднаму, а не толькі шукаць і знаходзіць інвестыцыі. Інвестыцыі — гэта аснова для эканамічнага росту. Гэта відавочна. Будуць інвестыцыі, значыць, зможам забяспечыць эфектыўную занятасць, правесці глыбокую мадэрнізацыю. Гэта рост канкурэнтаздольнасці, а значыць, экспарту і валютнай выручкі ў краіну.

Разам з тым сітуацыя ў інвестыцыйнай сферы выклікае вялікую занепакоенасць. Агульнавядома, што зніжэнне працягваецца ўжо чатыры гады. Можа, гэта ўжо і нагнала аскому, але я паўтару — адным з дзейсных механізмаў павышэння прывабнасці краіны для інвестара з'яўляецца далейшае ўдасканаленне інвестыцыйнага заканадаўства.Такую задачу паставіў кіраўнік дзяржавы.

— Якія хібы ў заканадаўстве бачыць камісія?

— Прымаючы ўдзел у распрацоўцы плана мерапрыемстваў па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату, мы зразумелі, што інвестыцыйная прывабнасць краіны не вычэрпваецца сістэмай ільгот для інвестараў і субсідый для вытворцаў інавацыйнай прадукцыі. Яна ўключае ў сябе і палітычную стабільнасць, празрыстасць, наяўнасць антыкарупцыйных механізмаў. Найбольш значныя прапановы — гэта забеспячэнне гарантыі для інвестараў пры змене заканадаўства, укараненне механізма страхавання інвестыцыйных рызык, перагляд падыходаў да субсідыярнай адказнасці ў выпадку банкруцтва.

Але, нягледзячы на шэраг няўзгодненых пазіцый з эканамічным блокам урада і профільнымі міністэрствамі па падыходах да ўдасканалення інвестыцыйнага заканадаўства, мы ўсё ж такі канструктыўна працуем з усімі зацікаўленымі ўдзельнікамі гэтага складанага працэсу.

Забягаючы крыху наперад, скажу, што восенню 2018 года плануюцца парламенцкія слуханні па тэме паляпшэння інвестыцыйнага клімату. Мяркую, што ў рамках гэтага мерапрыемства ў нас будзе яшчэ адна магчымасць «зверыць гадзіннікі» па грунтоўных пытаннях у гэтай складанай сферы. Але толькі праца, яе вынік могуць даказаць, што інвестыцыйны клімат у нас рэальна не горшы, чым сітуацыя ў эканоміцы.

— Інвестыцыі прыносяць і шэраг новых працоўных месцаў...

— Сапраўды, ні час, ні працу спыніць нельга. Пры тым штогод колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы Беларусі, скарачаецца. У членаў нашай камісіі сфарміравалася ўстойлівае меркаванне, што гэты негатыўны трэнд абумоўлены не толькі дэмаграфічным фактарам. Міграцыя, нізкі ўзровень аплаты працы, ценявы сектар уносяць свой «уклад» у зніжэнне паказчыка занятага насельніцтва. Упэўнены, што ў сярэднетэрміновым перыядзе забеспячэнне эфектыўнай занятасці стане адным з галоўных выклікаў для ўсёй вертыкалі ўлады.

У краіне створаны беспрэцэдэнтныя прававыя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва, самазанятасці. Прыняты пакет нарматыўных прававых актаў па лібералізацыі бізнесу і разняволенні дзелавой ініцыятывы. Шкада, што не ўсе прапановы нашай і іншых камісій Савета Рэспублікі былі ўлічаны. Асноўная ідэя, якая належыць Савету Рэспублікі, — прыняцце актаў «пакетным прынцыпам», на жаль, не прайшла.

— А што вы скажаце пра сітуацыю з экспартам?

— Асноўную долю вырабленай прадукцыі — дзве трэція — трэба экспартаваць (каб не павялічваць складскія запасы). Не сакрэт, што гэта складаная справа. Сёння ўсе дзяржавы імкнуцца абараніць унутраны рынак і падтрымаць нацыянальных вытворцаў. Гэта жорсткі рэалізм. Пераможа толькі ўпарты. І мы павінны быць такімі.

На нашу думку, варта неадкладна стымуляваць бюджэтныя механізмы падтрымкі экспарту. У той жа час яе аб'ём павінен быць абгрунтаваным. На гэта мы звярталі ўвагу распрацоўшчыкаў праекта бюджэту на гэты год.

Найважнейшае пытанне экспартнай стратэгіі — дыверсіфікацыя паставак. У межах міжнароднай дзейнасці мы імкнёмся, на мой погляд, спрыяць фарміраванню станоўчага іміджу беларускай прадукцыі. Зручнай пляцоўкай у пашырэнні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і, у прыватнасці, экспарту павінен стаць V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца сёлета.

— Нядаўна прыняты так званы дэкрэт «ПВТ 2.0» мусіць спрыяць развіццю эканомікі і, галоўнае, — ІТ-сектара.

— Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» стане «дарожнай картай» для дзяржаўных органаў па нарошчванні долі інфармацыйных паслуг у ВУП краіны і выкананні задачы кіраўніка дзяржавы аб фарміраванні ІТ-краіны. Лічым, што найважнейшай мэтай лічбавізацыі эканомікі з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці бізнесу. Пацвярджаецца гэта і тым фактам, што Дэкрэт № 8 увайшоў у пакет нарматыўных прававых актаў па лібералізацыі бізнесу і разняволенні дзелавой ініцыятывы.

Мы сваю работу накіруем на заканадаўчае забеспячэнне лічбавізацыі галін эканомікі. Для гэтага плануецца прапрацаваць з зацікаўленымі пытанне аб фарміраванні асобнай дзяржаўнай праграмы па развіцці лічбавай эканомікі, арганізаваць абмен вопытам з замежнымі калегамі, правесці адпаведную секцыю на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, папулярызаваць сярод насельніцтва канцэпцыю лічбавых тэхналогій і яе ўкараненне ў вытворчыя працэсы.

Каб якасна ўплываць на ўсе сферы грамадскага жыцця, лічбавая эканоміка не павінна быць эканомікай для абраных.

— Асобнае пытанне для вашай камісіі — бюджэт.

— Гэта асобны блок нашай работы. Сфармірмаваць бюджэт у жорсткіх умовах было няпроста. І ўсё ж гэта лягчэй, чым яго выконваць. Нам спатрэбіцца напружаная праца ўсяго насельніцтва краіны, працоўных калектываў, уладаў усіх узроўняў. Многае, што робіцца ў краіне сур'ёзнага, грунтоўнага, робіцца за кошт бюджэту.

Сёлета плануецца распрацоўка законапраекта, які прадугледжвае комплексную карэкціроўку Падатковага кодэкса на прынцыпах стабільнасці, зразумеласці прававых нормаў і лёгкасці іх успрымання. Пастаянная камісія і профільнае ўпраўленне Сакратарыята прымуць непасрэдны і ініцыятыўны ўдзел у гэтай рабоце. Дакладней, мы ўжо яе пачалі ў складзе рабочай групы, створанай у мэтах комплекснай карэкціроўкі Падатковага кодэкса.

У адпаведнасці з патрабаваннямі старшыні Савета Рэспублікі асаблівую ўвагу мы ўдзяляем аналізу правапрымяняльнай практыкі, маніторынгу заканадаўства. У 2017 годзе праводзіўся маніторынг Закона «Аб гаспадарчых таварыствах». Важнасць гэтага закона пацвярджаецца адной лічбай. У нашай краіне каля 140 тысяч юрыдычных асоб, з якіх каля 65 тысяч з'яўляюцца гаспадарчымі таварыствамі.

У межах маніторынгу мы звярнулі ўвагу на аналагічныя законы нашых сяброў па Еўразійскім эканамічным саюзе і Еўрасаюзе. На жаль, пры канцэптуальным падабенстве маюцца прынцыповыя адрозненні, якія, на думку камісіі, не на нашу карысць. Заканадаўствы Расіі і Казахстана прадугледжваюць дзяленне акцыянерных таварыстваў на публічныя і непублічныя (а гэта перавага для інвестара), замацаваны механізм сек'юрытызацыі (магчымасць рэструктурызацыі даўгоў гаспадарчых таварыстваў шляхам канвертавання даўгавых абавязацельстваў у акцыі (долі).

Наш Закон мае шэраг прабелаў, якія павінны быць ліквідаваны. Толькі адзін прыклад — неабходна адмяніць забарону на ўдзел гаспадарчага таварыства ў якасці адзінага ўдзельніка ў іншым таварыстве. Гэта абмежаванне негатыўна адбіваецца ў адносінах да замежных юрыдычных асоб з адным удзельнікам. Выпрацаваныя падчас маніторынгу рэкамендацыі накіраваны ў Савет Міністраў. Работа па карэкціроўцы Закона аб гаспадарчых таварыствах працягнецца ў бягучым годзе.

Хачу нагадаць выказванне-патрабаванне кіраўніка дзяржавы: «Сенатары павінны, ідучы ад жыцця, ад практыкі, адказаць на пытанне: ці прынясе той ці іншы закон рэальную карысць людзям і краіне?» Вось мы і працуем у гэтым кірунку.

Хачу з упэўненасцю заявіць: змены прававога ландшафту ў эканоміцы, якія адбываюцца сёння пры ўдзеле нашай Пастаяннай камісіі, ужо ў гэтай пяцігодцы акажуць пазітыўны ўплыў на эканамічнае развіццё дзяржавы.

Вераніка ПУСТАВІТ

Все интервью
Территориальное представительство
Могилевская область

Могилевская область – самый восточный регион Беларуси - граничит с Российской Федерацией. Протяженность региона с севера на юг - 150 км, а с запада на восток более чем 300 км. Площадь области 29,1 тыс. кв. км.

Могилевский областной Совет депутатов

Брестская область

Брестская область является одной из шести областей Республики Беларусь. Расположена на юго-западе государства и занимает территорию площадью 32,7 тыс. квадратных километров. Численность населения – 1,388 млн. человек, в Бресте проживает около 300 тыс. человек.

Брестский областной Совет депутатов

Витебская область

Витебская область — один из живописных уголков Европы. По красоте, уникальности фауны и флоры, по богатству заповедных мест трудно найти ей равных. Вековые хвойные леса занимают 60% всей лесопокрытой территории. Наиболее высокой лесистостью отличаются Россонский, Полоцкий, Лепельский, Докшицкий, Городокский районы.

Витебский областной Совет депутатов

Гродненская область

Центр области - г. Гродно (население 309 тыс. человек). В составе области 17 районов, 194 сельских Советов, 12 городов, в том числе 6 областного подчинения, 21 поселок городского типа. Здесь проживает 11,7% населения страны.

Область образована 20 сентября 1944 года. Площадь ее составляет 25,1 тыс. км., население 1 млн. 184 тыс. человек.

Наибольшая протяженность с запада на восток – 213 км, с севера на юг – 247 км. Поверхность области преимущественно равнинная, в центральной ее части находится Неманская низина. Имеются маренные возвышенности – Гродненская, Волковысская, Слонимская, Новогрудская и Ошмянская.

Гродненский областной Совет депутатов

Гомельская область

Гомельская область расположена на юго-востоке Беларуси и граничит с Брянской областью России, а также с Киевской, Черниговской и Житомирской областями Украины.

Площадь территории – 40,4 тыс. кв. километров, что составляет пятую часть территории республики. В состав области входит 21 район и 4 района в г. Гомеле, 17 городов, 18 поселков городского типа, 2608 сельских населенных пунктов.

Гомельский областной Совет депутатов

Минск

Минск – город с почти тысячелетней историей, столица и самый крупный город Республики Беларусь, место официального пребывания межгосударственных органов Содружества Независимых Государств. Минск разбит на 9 городских районов. Город имеет свой устав, герб и гимн.

Минский городской Совет депутатов

Минская область

Минская область – центральная, самая большая по территории область Республики Беларусь, граничит со всеми областями республики. Площадь – 39,9 тыс. квадратных километров, наибольшая протяженность с севера на юг – 315 км, с востока на запад – 240 км. Занимаемая площадь (с Минском) составляет 19,4% площади Беларуси.

Минский областной Совет депутатов

Назначенные Президентом Республики Беларусь
Назначенные Президентом Республики Беларусь

Брест Витебск Гомель Гроднo Минск Могилев
Интернет-ресурсы