07.06.2019

Заканадаўства ў сферы банкруцтва павінна палепшыцца

Пытанне неплацежаздольнасці прадпрыемстваў надзвычай складанае, бо закранае інтарэсы адразу некалькіх бакоў, якія, мякка кажучы, не заўсёды супадаюць. Інвестар жадае вярнуць укладзеныя грошы, банк — крэдыт, супрацоўнікі чакаюць выплат і жадаюць захаваць рабочае месца, уладальнік бізнесу хацеў бы пазбегнуць даўгоў, а дзяржава зацікаўлена ў спецыялістах, развіцці бізнесу і сацыяльнай стабільнасці. Пра тое, наколькі гэта праблема актуальная і як сенатары бачаць яе вырашэнне, наша размова са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімірам Панцюховым.

— Уладзімір Іванавіч, тэма неплацежаздольных арганізацый была прадметам абмеркавання на пасяджэнні секцыі № 2 навукова-кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі, якую вы ўзначальваеце. Наколькі востра стаіць пытанне?

— Для Беларусі яно вельмі актуальнае. Паводле статыстыкі, па выніках студзеня — сакавіка 2019 года ўдзельная вага нерэнтабельных і нізкарэнтабельных (да пяці працэнтаў) арганізацый на 4,3 працэнтных пункта перавышае аналагічны перыяд 2018 года. Не зніжаецца і ўдзельная вага стратных арганізацый. Тэмп росту аб'ёму сродкаў, што накіроўваюцца на пагашэнне крэдытаў, за першы квартал склаў 113,6 працэнта. На пагашэнне крэдытаў і пазык у гэты перыяд арганізацыі прамысловасці трацілі кожны трэці рубель сваёй выручкі.

— Якія прымаюцца меры, каб палепшыць сітуацыю?

— Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады прадугледжвае кіраванае вывядзенне з эканомікі неплацежаздольных дзяржаўных арганізацый, уцягванне ў эканамічны абарот іх актываў і эфектыўнае выкарыстанне працоўных рэсурсаў, якія вызваляюцца. У Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца законапраект, які павінен урэгуляваць праблемы ў гэтай сферы.

Дзеючы закон «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» быў прыняты ў 2012 годзе, з таго часу наспела патрэба ў новых эканамічных інструментах, якія накіраваны на абарону інтарэсаў і даўжнікоў, і крэдытораў, і работнікаў, і ўласнікаў бізнесу, і дзяржавы, і грамадства.

— Як вядома, Савет Рэспублікі маніторыць правапрымянальную практыку. Якія вынікі аналізу заканадаўства ў гэтай сферы?

— Дзеючае заканадаўства ў большай ступені арыентавана на ліквідацыю арганізацый-банкрутаў, а не на аднаўленне плацежаздольнасці або змену ўласніка маёмасці. Паводле статыстычных даных, разгляд спраў у судах у большасці выпадкаў заканчваецца прыняццем рашэння аб ліквідацыі.

Менавіта таму неабходны пошук эфектыўных механізмаў, накіраваных на рэабілітацыю бізнесу, якія будуць забяспечваць рашэнне як мікра-, так і макраэканамічных задач. На мікраўзроўні — гэта абарона правоў крэдытораў і аздараўленне фінансаў прадпрыемстваў, замена неэфектыўных менеджараў, на макраўзроўні — зніжэнне інвестыцыйнай рызыкі, паляпшэнне якасці фінансавай сістэмы.

— Якія прапановы ад бізнесу прагучалі на пашыраным пасяджэнні секцыі № 2 навукова-кансультатыўнага савета?

— Бізнес жадае роўных умоў пры банкруцтве прыватных і дзяржаўных арганізацый. Былі прапановы адносна прафесійнасці антыкрызісных кіраўнікоў. У сувязі з гэтым мы рэкамендавалі Міністэрству эканомікі спрагназаваць наступствы ўкаранення адзіных падыходаў да банкруцтва арганізацый незалежна ад формы ўласнасці, а таксама наступствы змены статусу кіраўнікоў. Прапанавалі вывучыць магчымасць прыцягнення экспертаў да правядзення ацэнкі эфектыўнага планавання працэдур банкруцтва.

Аўтары законапраекта заклалі механізм стварэння інстытута самарэгулявання. На наш погляд, гэта дазволіць аптымізаваць дзяржаўнае ўмяшанне ў рашэнне эканамічных праблем, павысіць прафесійны ўзровень і эфектыўнасць кіраўнікоў, больш рацыянальна праводзіць працэдуры банкруцтва. Бізнес не супраць гэтага інстытута як такога, але выказвае заўвагі наконт прынцыпаў яго стварэння і функцыянавання. Таму мы рэкамендавалі распрацоўшчыкам закона зноў вярнуцца да гэтага пытання, прааналізаваць дзеючыя заканадаўчыя ўмовы па ўкараненні інстытута самарэгулявання ў розных сферах грамадскіх адносін, а таксама вопыт замежных краін, у тым ліку Еўразійскага эканамічнага саюза.

Па прапанове бізнесу савет рэкамендаваў прааналізаваць мэтазгоднасць дэталёвай рэгламентацыі пытанняў забеспячэння прадстаўніцтва работнікаў арганізацый, якія знаходзяцца ў працэдурах банкруцтва.

Яшчэ адна рэкамендацыя датычыцца механізму назначэння кіраўнікоў у значныя арганізацыі рэальнага сектара эканомікі: ён павінен зменшыць рызыку некваліфікаванага кіравання. Удзельнікі савета пагадзіліся, што механізм допуску на рынак антыкрызіснага кіравання высокакваліфікаваных спецыялістаў патрабуе дадатковай прапрацоўкі.

Шэраг рэкамендацый навукова-кансультатыўнага савета датычыцца аптымізацыі заканадаўства ў сферы эканамічнага банкруцтва: размова пра нормы, якія рэгламентуюць вузкія працэдурныя пытанні, і пра тэрміны добраахвотнага звароту неплацежаздольных арганізацый у эканамічны суд. Вельмі важна своечасова ўвесці антыкрызіснае кіраванне і павысіць шанцы на стабільную работу.

Савет прапанаваў да карэкціроўкі Закона «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» прыцягнуць найбольш кваліфікаваных юрыстаў і вучоных, каб забяспечыць баланс інтарэсаў інвестараў і дзяржавы.

Нягледзячы на тое, што пытанне ўвядзення абавязковага страхавання выплат работнікам у выпадку банкруцтва наймальніка шырока абмяркоўвалася, ёсць патрэба зноў разам з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі вывучыць гэту магчымасць.

Такім чынам, трэба захоўваць баланс інтарэсаў усіх удзельнікаў працэсу банкруцтва, імкнуцца да рэабілітацыі суб'ектаў гаспадарання, а пры ўнясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» пазбягаць зарэгуляванасці.

Мы таксама рэкамендавалі Міністэрству фінансаў і Міністэрству па падатках і зборах разам з Міністэрствам эканомікі прапрацаваць мэтазгоднасць давання падатковым органам паўнамоцтваў на заключэнне міравых пагадненняў у працэдурах банкруцтва і ўнясення адпаведных змяненняў у падатковае заканадаўства.

Пастаянная камісія Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах прадоўжыць узаемадзеянне з зацікаўленымі ў гэтай сферы бакамі, у тым ліку праз абмеркаванне праблем і выпрацоўку неабходных мер.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Все интервью
Территориальное представительство
Могилевская область

Могилевская область – самый восточный регион Беларуси - граничит с Российской Федерацией. Протяженность региона с севера на юг - 150 км, а с запада на восток более чем 300 км. Площадь области 29,1 тыс. кв. км.

Могилевский областной Совет депутатов

Брестская область

Брестская область является одной из шести областей Республики Беларусь. Расположена на юго-западе государства и занимает территорию площадью 32,7 тыс. квадратных километров. Численность населения – 1,388 млн. человек, в Бресте проживает около 300 тыс. человек.

Брестский областной Совет депутатов

Витебская область

Витебская область — один из живописных уголков Европы. По красоте, уникальности фауны и флоры, по богатству заповедных мест трудно найти ей равных. Вековые хвойные леса занимают 60% всей лесопокрытой территории. Наиболее высокой лесистостью отличаются Россонский, Полоцкий, Лепельский, Докшицкий, Городокский районы.

Витебский областной Совет депутатов

Гродненская область

Центр области - г. Гродно (население 309 тыс. человек). В составе области 17 районов, 194 сельских Советов, 12 городов, в том числе 6 областного подчинения, 21 поселок городского типа. Здесь проживает 11,7% населения страны.

Область образована 20 сентября 1944 года. Площадь ее составляет 25,1 тыс. км., население 1 млн. 184 тыс. человек.

Наибольшая протяженность с запада на восток – 213 км, с севера на юг – 247 км. Поверхность области преимущественно равнинная, в центральной ее части находится Неманская низина. Имеются маренные возвышенности – Гродненская, Волковысская, Слонимская, Новогрудская и Ошмянская.

Гродненский областной Совет депутатов

Гомельская область

Гомельская область расположена на юго-востоке Беларуси и граничит с Брянской областью России, а также с Киевской, Черниговской и Житомирской областями Украины.

Площадь территории – 40,4 тыс. кв. километров, что составляет пятую часть территории республики. В состав области входит 21 район и 4 района в г. Гомеле, 17 городов, 18 поселков городского типа, 2608 сельских населенных пунктов.

Гомельский областной Совет депутатов

Минск

Минск – город с почти тысячелетней историей, столица и самый крупный город Республики Беларусь, место официального пребывания межгосударственных органов Содружества Независимых Государств. Минск разбит на 9 городских районов. Город имеет свой устав, герб и гимн.

Минский городской Совет депутатов

Минская область

Минская область – центральная, самая большая по территории область Республики Беларусь, граничит со всеми областями республики. Площадь – 39,9 тыс. квадратных километров, наибольшая протяженность с севера на юг – 315 км, с востока на запад – 240 км. Занимаемая площадь (с Минском) составляет 19,4% площади Беларуси.

Минский областной Совет депутатов

Назначенные Президентом Республики Беларусь
Назначенные Президентом Республики Беларусь

Брест Витебск Гомель Гроднo Минск Могилев
Интернет-ресурсы