Галоўная / Электронныя звароты

Электронныя звароты

Электронны зварот у адрас Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, яго службовых асоб, Сакратарыята Савета Рэспублікі падаецца шляхам запаўнення адной з наступных форм:

Форма электроннага звароту для фізічных асоб
Форма электроннага звароту для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або напраўлення заявы ў электроннай форме тым ж спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Патрабаванні да электроннага звароту

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове і павінны ўтрымліваць:

        • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
        • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) або поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
        • пераказ сутнасці звароту;
        • адрас электроннай пошты заяўніка.

У электронных зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.